16 студзеня
16 студзеня — шаснаццаты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 1082: Войска нарманаў пад кіраўніцтвам Роберта Гвіскара захапіла візантыйскі горад Дырахію (зараз Дурэс)
- 1547: Вялікі князь маскоўскі Іван IV карануецца на рускага цара.
- 1712: Пётр I заснаваў першую ў Расіі Ваенную інжынерную школу (цяпер Ваенны інжынерна-касмічны універсітэт імя А. Ф. Мажайскага).
- 1865: Заснавана Лонданскае матэматычнае таварыства.
- 1920: У ЗША пачаў дзейнічаць «сухі закон».
- 1921: Падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
- 1963: Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.
- 2006: Элен Джонсан-Серліф заступіла на пасаду прэзідэнта Ліберыі, яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам афрыканскай краіны.
Нарадзіліся
- 1634: Даратэя Энгельбрэтсдатэр, нарвежская паэтэса
- 1749: Віторыё Альф’еры, італьянскі паэт і драматург
- 1826: Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
- 1829: Уладзімір Данілавіч Спасовіч, грамадcкі дзеяч, публіцыст, крытык (пам. 1906)
- 1901: Фульхенсіа Батыста, кубінскі прэзідэнт
- 1911: Эдуарда Фрэй Мантальва, 28-ы прэзідэнт Чылі
- 1919: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар (пам. 1996)
- 1925: Пітэр Хірш, англійскі фізік
- 1932: Даян Фосі, этолаг
- 1932: П’ер Грацыяні, французскі мастак
- 1940: Іван Піліпавіч Лагвіновіч, беларускі паэт
- 1950: Вольфрам Маас, пасол ФРГ у Беларусі
- 1952: Ахмед Фуад II, апошні кароль Егіпта і Судана
- 1988: Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў, беларускі футбаліст
Памерлі
- 309: Марцэл I, Папа Рымскі
- 1703: Эрык Дальберг, шведскі ваенны інжынер
- 1710: Імператар Хігасіяма, японскі імператар
- 1794: Эдуард Гібан, англійскі гісторык
- 1885: Эдмон Абу, французскі белетрыст
- 1893: Іван Берман, беларускі этнограф і краязнавец
- 1901: Арнольд Бёклін, швейцарскі жывапісец
- 1912: Георг Гейм, нямецкі пісьменнік
- 1997: Эдзён Гроф, венгерскі плывец
- 2004: Калеві Сорса, фінскі дзяржаўны дзеяч
- 2012: Уладзімір Жбанаў, беларускі скульптар (нар. 1954)
- 2017: Юджын Сернан, астранаўт
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·16 студзеня