20 сакавіка
20 сакавіка — 79-ы (80-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1585: Горад Веліж атрымаў Магдэбургскае права
- 1690: Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.
- 1815: Напалеон са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «ста дзён».
- 1919: Урад БНР выехаў з Гродна ў Берлін.
- 1995: У такійскім метро была праведзена газавая атака з выкарыстаннем зарына. Ініцыятары — рэлігійная секта Аум Сенрыкё.
- 2003: Пачатак вайны ў Іраку (паводле мясцовага часу).
Нарадзіліся
- 1741: Жан-Антуан Гудон, французскі скульптар
- 1828: Генрых Ібсен, нарвежскі драматург
- 1862: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька М. Багдановіча (пам. 16.4.1940)
- 1896: Майсей Кульбак, яўрэйскі пісьменнік (пам. 29.11.1937)
- 1897: Мікалай Гікала, савецкі палітык (пам. 25.4.1938)
- 1977: Вадзім Дзевятоўскі, беларускі лёгкаатлет
Памерлі
- 851: Эбон Рэймскі, франкскі царкоўны дзеяч
- 1185: Беатрыса Рэтэльская, каралева Сіцыліі
- 1191: Клімент III, Папа Рымскі
- 1440: Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі
- 1475: Жорж Шатэлен, бургундскі храніст
- 1746: Нікаля дэ Ларжыльер, французскі мастак
- 1768: Кароль Юзаф Сапега, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1771: Луі-Мішэль ван Лоа, французскі жывапісец
- 1809: Саламея Дэшнер, польская актрыса драмы і оперы, рэжысёр і антрэпрэнёр (нар. 1759)
- 1876: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст (нар. 19.9.1797)
- 1922: Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (нар. 20.10.1885)
- 1976: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык (нар. 15.7.1900)
- 1992: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец
- 2013: Зілур Рахман, прэзідэнт Бангладэш
Святкуюць
- : Міжнародны дзень астралогіі
- Іран: Дзень нацыяналізацыі нафтавай прамысловасці
- Расія: Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Туніс: Дзень Незалежнасці
- Японія: Дзень вясновага раўнадзенства
- Міжнародны дзень франкафоніі
- Уваход Гасподні ў Іерусалім
- Сусветны дзень моладзі
- Урачыстасць праваслаўя
Катэгорыя·20 сакавіка