14 сакавіка
14 сакавіка — 74-ы (75-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1900: Ратыфікацыя Акта аб Залатым стандарце ЗША.
- 1920: Рэферэндум у Шлезвіг-Гольштэйне, 80 % адыходзяць да Германіі.
- 1978: Акупацыя Ізраілем Паўднёвага Лівана.
- 1992: Пачатак баявых дзеянняў урадавых войск Малдовы супраць сепаратыстаў з Прыднястроўя.
- 2006: Афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра
Нарадзіліся
- 1804: Іаган Штраус, бацька, аўстрыйскі кампазітар
- 1823: Тэадор дэ Банвіль, французскі пісьменнік
- 1835: Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі, італьянскі астраном
- 1853: Фердынанд Ходлер, швейцарскі мастак
- 1858: Эдуард Толь, рускі геолаг, палярны даследчык
- 1879: Альберт Эйнштэйн, нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці
- 1903: Адольф Готліб, амерыканскі мастак
- 1931: Павел Місько, беларускі пісьменнік
- 1933: Хельмут Леерб, аўстрыйскі мастак
- 1934: Юджын Сернан, амерыканскі астранаўт
- 1938: Мікалай Цішачкін, беларускі акцёр
- 1939: Бертран Бліе, французскі рэжысёр, сцэнарыст
- 1958: Альбер II, князь Манака
Памерлі
- 840: Эйнхард, франкскі вучоны
- 1167: Расціслаў Мсціславіч, заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў
- 1823: Шарль Франсуа Дзюмур’е, французскі генерал
- 1883: Карл Маркс, нямецкі філосаф і эканаміст (нар. 5.5.1818)
- 1943: Васіль Захарка, прэзідэнт БНР (нар. 1.4.1877)
- 1954: Людамір Міхал Рагоўскі, польскі кампазітар і дырыжор (нар. 3.10.1881)
- 1959: Макс Лінгнер, нямецкі мастак
- 2006: Ленарт-Георг Меры, эстонскі пісьменнік і палітык, прэзідэнт Эстоніі
- 2018: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік (нар. 8.1.1942)
- 2020: Ігар Іванавіч Есьман, беларускі архітэктар
Святкуюць
- Міжнароднае матэматычнае свята «дзень Пі»
Катэгорыя·14 сакавіка