4 чэрвеня
4 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 638: Візантыйскі імператар Іраклій I робіць свайго сына Іраклія II суправіцелем.
- 774: Пасля дзевяцімесячнай аблогі Павіі франкам удалося захапіць горад.
- 1039: Генрых III Чорны стаў каралём Германіі.
- 1133: Папа Рымскі Інакенцій II каранаваў Лотара II як імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1634: Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
- 1664: Новы Амстэрдам пераіменаваны ў Нью-Ёрк.
- 1790: Ля вострава Котлін падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 адбылася Краснагорская марская бітва — адбіта спроба шведаў атакаваць Кранштат і Санкт-Пецярбург.
- 1783: У Францыі прайшла першая дэманстрацыя паветранага шара братоў Мангальф’е (шар з палатна і паперы праляцеў больш за 1,6 км).
- 1918: Апублікавана «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.
- 1926: Ігнацы Масціцкі абраны прэзідэнтам Польшчы.
- 1939: Прыняты Асноўны статут Каралеўства Албанія пад пратэктаратам Італіі.
- 1962: На экраны выйшаў першы нумар сатырычнага кіначасопіса «Фіціль».
- 1989: Задушаны пратэсты на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне.
- 1989: У Польшчы адбыліся першыя часткова дэмакратычныя парламенцкія выбары, у іх удзельнічалі і беларускія кандыдаты (Сакрат Яновіч, Яўген Мірановіч).
Нарадзіліся
- 1738: Георг III, кароль брытанскі
- 1828: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору (пам. 22.2.1898)
- 1867: Карл Густаў Эміль Манергейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- 1871: Луі Сутэр, швейцарскі мастак
- 1877: Генрых Ота Віланд, нямецкі хімік-арганік
- 1897: Юлій Іргер, беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (пам. у 1941).
- 1907: Васіль Зубец, вучоны ў галіне меліярацыі, доктар тэхнічных навук (пам. у 1991).
- 1916: Роберт Ферчгат, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- 1960: Андрэй Грынкевіч, беларускі дыпламат
- 1971: Жазеф Кабіла, 4-ы прэзідэнт ДРК
- 1972: Віктар Слінко, беларускі паэт
- 1975: Анджэліна Джалі, амерыканская актрыса
- 1988: Станіслаў Драгун, беларускі футбаліст
Памерлі
- 1206: Адэль Шампанская, каралева Францыі
- 1737: Франсуа Лемуан, французскі мастак
- 1809: Мікалай Абрахам Абільгор, дацкі мастак
- 1830: Антоніа Хасэ дэ Сукрэ, вялікі маршал Перу
- 1872: Станіслаў Манюшка, беларуска-польскі кампазітар (нар. 5.5.1819)
- 1876: Абдул-Азіз, 32-і султан Асманскай імперыі
- 1941: Вільгельм II, імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918; нар. 27.1.1859)
- 1952: Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч (нар. 4.4.1891)
- 1957: Адольф Дзітрых, швейцарскі мастак
- 1986: Канстанцыя Буйло, беларуская паэтэса (нар. 14.1.1893)
- 1994: Масіма Троізі, італьянскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр
- 2005: Джанкарла дэ Карла, італьянскі архітэктар
- 2011: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат
- 2013: Юрый Бушлякоў, беларускі мовазнавец
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·14 чэрвеня Катэгорыя·24 чэрвеня Катэгорыя·4 чэрвеня