20 чэрвеня
20 чэрвеня — сто семдзесят першы (сто семдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1606: У Магілёве пачалося паўстанне мяшчан (1606—1610).
- 1622: Падчас Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Хехстэ.
- 1948: У Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
- 1960: Федэрацыя Малі распалася на дзве незалежныя дзяржавы: Малі і Сенегал.
- 1999: Югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Метохію.
- 2003: Джымі Вэйлс абвясціў аб заснаванні Фонду Вікімедыя.
- 2011: Авіякатастрофа пад Петразаводскам.
Нарадзіліся
- 1566: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі (пам. 30.4.1632)
- 1740: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (пам. 12.5.1781)
- 1819: Жак Афенбах, французскі кампазітар (пам. 5.10.1880)
- 1887: Курт Швітэрс, нямецкі мастак і пісьменнік (пам. 8.1.1948)
- 1905: Віктар Сачава, савецкі географ (пам. 29.12.1978)
- 1908: Марта Контула, фінская актрыса
- 1928: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак (пам. 14.2.2014)
- 1939: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр (пам.19.11.2011)
- 1941: Стывен Фрырз, брытанскі кінарэжысёр
- 1946: Шанана Гужмау, першы прэзідэнт Усходняга Тымора
- 1963: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец
- 1967: Ніколь Кідман, аўстралійская і амерыканская кінаактрыса
Памерлі
- 840: Людовік I Набожны, кароль Аквітаніі (781—814), кароль франкаў і імператар Захаду (814—840) з дынастыі Каралінгаў (нар. 778)
- 1597: Вілем Барэнц, галандскі мараплавец і даследчык (нар. 1550)
- 1837: Вільгельм IV, кароль брытанскі (нар. 21.8.1765)
- 1938: Андрус Дабулявічус, літоўскі паэт, публіцыст (нар. 19.7.?1896)
- 1963: Пётр Сыч, беларускі пісьменнік, журналіст «Радыё Свабода» (нар. 18.1.1912)
- 2005: Джэк Кілбі, амерыканскі інжынер, вынаходнік інтэгральнай схемы, калькулятара, тэрмапрынтэра, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2000 года (нар. 8.11.1923)
Святкуюць
- Сусветны дзень абароны сланоў у заапарках
- ААН: Сусветны дзень бежанцаў
- Аргенціна: Дзень сцяга
- Сенегал: Дзень незалежнасці
- Узбекістан: Дзень суверэнітэту
- Японія: Дзень мора
Катэгорыя·20 чэрвеня