9 кастрычніка
9 кастрычніка — дзвесце восемдзесят другі (дзвесце восемдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 768: Сыны Піпіна Кароткага, Карл і Карламан сталі каралямі франкаў пасля смерці бацькі. Карлу адышла тэрыторыя ад паўночнай часткі Пірэнеяў да Цюрынгіі. Карламан атрымаў паўднёвыя Пірэнеі з міжземнаморскім узбярэжжам, а таксама Бургундыю і Алеманію.
- 1621: Войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II.
- 1648: Войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пасля аблогі ўзяло Пінск.
- 1708: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі ў бітве пры Лясной перамаглі шведаў.
- 1760: У ходзе Сямігадовай вайны расійскія войскі ўзялі Берлін.
- 1920: Дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край.
- 1977: Паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец вёскі Белае Крупскага раёна.
- 2006: Паўночная Карэя ўпершыню выпрабала сваю ядзерную зброю.
Нарадзіліся
- 1757: Карл X Бурбон, кароль Францыі
- 1761: П’ер Гаво, французскі оперны спявак
- 1764: Пётр Канаўніцын, расійскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, вайсковы міністр (пам. 9.9.1822)
- 1820: Рыгор Бутакоў, расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора (пам. 12.6.1882)
- 1835: Каміль Сен-Санс, французскі кампазітар і дырыжор
- 1848: Фрэнк Дзювенек, амерыканскі мастак
- 1852: Герман Эміль Фішэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1874: Мікалай Рэрых, рускі жывапісец, тэатральны мастак, археолаг, падарожнік, пісьменнік, філосаф, грамадскі дзеяч (пам. 13.12.1947)
- 1879: Макс фон Лаўэ, нямецкі фізік
- 1892: Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменнік
- 1892: Ёханес Тэадор Баргельд, нямецкі мастак
- 1893: Марыа дэ Андрадэ, бразільскі паэт, празаік, мастацтвазнаўца, фатограф (пам. 25.2.1945)
- 1906: Леапольд Седар Сенгор, першы прэзідэнт Сенегала
- 1921: Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт, пісьменнік, драматург
- 1940: Джон Ленан, заснавальнік і ўдзельнік гурта «The Beatles» (пам. 1980)
- 1950: Джодзі Уільямс, амерыканская грамадская дзеячка, заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Памерлі
- 1537: Ганс Кранах, нямецкі мастак
- 1562: Габрыэль Фалопій, італьянскі анатам
- 1661: Жэрар Дэзарг, французскі геаметр
- 1841: Карл Фрыдрых Шынкель, нямецкі архітэктар
- 1929: Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар (нар. 1882)
- 1958: Пій XII, Папа Рымскі (нар. 2.3.1876).
- 1967: Эрнэста Гевара, лацінаамерыканскі рэвалюцыянер (нар. 14.6.1928).
- 1974: Оскар Шындлер, нямецкі прадпрымальнік, які падчас 2-й сусветнай вайны выратаваў больш за тысячу яўрэяў, узяўшы іх на працу на свае заводы.
- 1978: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр
- 1979: Нур Махамад Таракі, прэм’ер-міністр Афганістана (нар. 15.7.1917).
- 1982: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг
- 2006: Марак Грахута, польскі спявак, паэт і кампазітар (нар. 10.12.1945).
- 2006: Пол Хантэр, англійскі гулец у снукер (нар. 15.10.1978).
- 2017: Жан Рашфор, французскі акцёр
Святкуюць
- Сусветны дзень пошты
- ЗША: Дзень Эрыксана
- Рэспубліка Карэя: Дзень хангыля
- Расія: Дзень работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
- Румынія: Нацыянальны дзень памяці ахвяраў Халакосту ў Румыніі
- Сен-Бартэльмі: Дзень адмены рабства
- Туркменістан: Дзень ваенна-марскіх сіл
- Уганда: Дзень Незалежнасці
- Эквадор: Дзень незалежнасці Гуаякіля
- Іран: Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі
Катэгорыя·19 кастрычніка Катэгорыя·29 кастрычніка Катэгорыя·9 кастрычніка