28 студзеня
28 студзеня — дваццаць восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 98: Траян быў абвешчаны імператарам Рымскай імперыі.
- 814: Лотар I становіцца каралём Баварыі
- 893: У Рэймсе Карл III Прастак ва ўзросце 13 гадоў быў каранаваны на караля заходніх франкаў
- 1577: Мазыр атрымаў герб
- 1588: Зацверджаны Трэці статут Вялікага княства Літоўскага
- 1611: Менскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч
- 1796: Курляндскае і Земгальскае герцагства пераўтворана ў Курляндскую губерню Расійскай імперыі
- 1798: Заснавана Мінская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года
- 1868: У Мінску створана таварыства лекараў
- 1918: Эстонія і Латвія аб’явілі сваю незалежнасць ад Расіі
- 1938: Нямецкі аўтагоншчык Рудольф Карачыёла дасягае хуткасці 432,7 км/гадзіну — рэкорд хуткасці на дарозе агульнага карыстання, які не пабіты да сёння.
- 1980: У Акадэмія навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі
- 1986: Амерыканскі касмічны карабель «Чэленджэр»(англ.) бел. з сямю астранаўтамі выбухнуў на 73 секундзе палёта
Нарадзіліся
- 1457: Генрых VII, кароль англійскі (пам. 21.4.1509)
- 1600: Клімент IX, Папа Рымскі (1667—1669) (пам. 9.12.1669)
- 1608: Джавані Альфонса Барэлі, італьянскі навуковец-універсал
- 1611: Ян Гевелій, польскі астраном
- 1781: Юзаф Дашчынскі, беларускі піяніст і кампазітар
- 1884: Агюст Пікар, выбітны швейцарскі даследчык
- 1887: Артур Рубінштэйн, амерыканскі піяніст
- 1889: Язэп Мамонька, беларускі нацыянальны дзеяч
- 1919: Павел Кармунін, Народны артыст Беларусі
- 1928: Іраіда Царук, беларускі гісторык (пам. 19.6.2019)
- 1929: Клас Олдэнбург, амерыканскі скульптар
- 1936: Ісмаіль Кадарэ, албанскі паэт і пісьменнік
- 1940: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К.Каліноўскага (1990 г.) і Літаратурнай прэміі імя І.Мележа; пам. 21 жніўня 2019.
- 1943: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр
- 1950: Хамад ібн Іса Аль Халіфа, кароль бахрэйнскі
- 1951: Леанід Кадэнюк, першы лётчык-касманаўт незалежнай Украіны
- 1955: Нікаля Сарказі, прэзідэнт Францыі
- 1961: Арнальдур Індрыдасан, ісландскі пісьменнік
Памерлі
- 814: Карл Вялікі, кароль франкаў (нар. 742)
- 1119: Геласій II, Папа Рымскі
- 1547: Генрых VIII, кароль англійскі (нар. 1491)
- 1596: Фрэнсіс Дрэйк, англійскі мараход (каля 1540)
- 1621: Павел V (Каміла Баргезэ), Папа Рымскі (1605—1621) (нар. 17.8.1552)
- 1672: П’ер Сег’е, канцлер Францыі
- 1687: Ян Гевелій, польскі астраном
- 1754: Людвіг Хольберг, дацкі пісьменнік
- 1777: Антоні Адам Скарульскі, філосаф і асветнік (нар. 22.11.1715)
- 1882: Аляксандр Хуга Бакер-Корф, нідэрландскі мастак
- 1928: Дэзідэрый Ленц, нямецкі мастак
- 1951: Карл Густаў Эміль Манэргейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 16.6.1867)
- 1972: Ян Вагемакер, нідэрландскі мастак
- 1996: Іосіф Бродскі, рускі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1987) (нар. 24.5.1940)
- 2002: Астрыд Ліндгрэн, шведcкая дзіцячая пісьменніца (нар. 14.11.1907)
- 2017: Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак
- 2018: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·28 студзеня