1 сакавіка
1 сакавіка — шасцідзесяты (шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 350: Ветраніён абвешчаны імператарам у Сірміі.
- 394: У храме Весты ў Рыме загас святы агонь.
- 499: Лаўрэнцій абраны біскупам Начэра-Інферыёрэ пасля таго, як Тэадорых Вялікі не падтрымаў яго кандыдатуру на Папу Рымскага.
- 705: Пачатак пантыфікату Яна VII
- 1498: Васка да Гама прыплыў у Мазамбік.
- 1555: У Ліёне апублікавана кніга прароцтваў Настрадамуса.
- 1565: Заснаваны горад Рыа-дэ-Жанейра.
- 1581: Створаны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
- 1815: Вяртанне Напалеона з выгнання на востраў Эльба.
- 1867: Небраска ўвайшла ў склад ЗША і стала 37-ым штатам.
- 1872: Утварэнне першага ў свеце нацыянальнага парку Йелаўстан.
- 1881: Ігнат Грынявіцкі здзейсніў замах на Аляксандра II.
- 1896: Адкрыццё радыеактыўнасці А. Бекерэлем.
- 1919: У Гродне створана беларускае культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына».
- 1932: Абвешчана ўтварэнне незалежнай ад Кітая Маньчжурскай дзяржавы.
- 1941: Далучэнне Балгарыі да восі Рым-Берлін-Токіа.
- 2002: Пачатак вайсковай аперацыі ЗША ў Афганістане.
Нарадзіліся
- 1445: Сандра Бацічэлі, італьянскі мастак
- 1812: Аўгустус П’юджын, брытанскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры (пам. 14.9.1852)
- 1846: Васіль Дакучаеў, геолаг і глебазнавец, заснавальнік рускай школы глебазнаўства і геаграфіі глеб.
- 1886: Оскар Какошка, аўстрыйскі мастак і пісьменнік
- 1892: Акутагава Руноскэ, класік японскай літаратуры
- 1895: Марсель Кан, французская мастачка
- 1901: Любоў Янкоўская, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
- 1904: Глен Мілер, амерыканскi трамбанiст, кампазiтар, кiраўнiк джазавага аркестру
- 1917: Фёдар Шмакаў, беларускі акцёр, рэжысёр (пам. 2.5.2009)
- 1936: Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец, крытык
- 1951: Дэбра Фішэр, амерыканскі астраном
- 1958: Бертран Пікар, швейцарскі псіхіятр і падарожнік
- 1963: Томас Андэрс, нямецкi музыка, удзельнiк дуэта Modern Talking
- 1969: Хаўер Бардэм, іспанскі кінаакцёр
- 1994: Джасцін Бібэр, канадскі спявак
Памерлі
- 492: Фелікс III, Папа Рымскі
- 965: Леў VIII, Папа Рымскі
- 1131: Іштван II, кароль Венгрыі (нар. 1101)
- 1643: Джыралама Фрэскабальдзі, італьянскі кампазітар (нар. 1583)
- 1911: Якаб Хендрык вант Гоф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1933: Уладзімір Жылка, беларускі паэт (нар. 1900)
- 1937: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог (нар. 24.5(5.6).1854)
- 1963: Фелічэ Казараці, італьянскі мастак
- 1984: Джэкі Куган, амерыканскі кінаакцёр (нар. 26.10.1914)
- 2014: Леанід Левін, беларускі скульптар (нар. 25.7.1936)
- 2015: Вікторыя Мікалаеўна Мазур, беларуская артыстка аперэты
Святкуюць
- Дзень «Нуль дыскрымінацыі»
- Сусветны дзень грамадзянскай абароны
- Боснія і Герцагавіна: Дзень незалежнасці
- Балгарыя, Малдова, Румынія: Свята Вясны (Марценіца, Мэрцішор)
- Ісландыя: Дзень піва
- Рэспубліка Карэя: Дзень руху за незалежнасць Карэі
- Маршалавы Астравы : Дзень памінання і памяці ахвяр ядзерных выпрабаванняў
- Парагвай: Нацыянальны дзень герояў
- Польшча: Нацыянальны дзень памяці «Праклятыя салдаты»
- Расія: Дзень эксперта-крыміналіста МУС Расіі
- Расія: Дзень хостынг-правайдэра
- Уэльс: Дзень Святога Давіда
- Японія: Нацыянальны дзень барацьбы за мір (Дзень Бікіні)
Катэгорыя·11 сакавіка Катэгорыя·1 сакавіка Катэгорыя·21 сакавіка Катэгорыя·31 сакавіка