6 мая
6 мая (6 траўня) — сто дваццаць шосты (сто дваццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 523: Хільдэрых(руск.) бел., унук Гейзерыха, заняў трон караля вандалаў. Ён пачынае пераслед католікаў.
- 1012: Асвячэнне Бамбергскага кафедральнага сабора (на фота).
- 1527: Рабаванне Рыма войскамі імператара Карла V, якія выйшлі з-пад кантролю.
- 1856: Нарадзіўся аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.
- 1920: Польскія і ўкраінскія войскі пад камандаваннем Ю. Пілсудскага і С. Пятлюры ўзялі Кіеў.
- 1994: Урачыста адкрыты Еўратунэль пад пралівам Ла-Манш.
- 2007: Прэзідэнтам Францыі абраны Нікаля Сарказі.
- 2012: У Мінску адбыўся EURO STARS’2012 KARATE CHAMPIONSHIP IN BELARUS.
Нарадзіліся
- 1405: Скандэрбег, нацыянальны герой Албаніі
- 1501: Марцэл II, Папа Рымскі
- 1758: Андрэ Масена, маршал Францыі
- 1758: Максімільен Рабесп’ер, адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі
- 1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны (пам. 12.10.1847)
- 1802: Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, медык, педагог (пам. 3.5.1864)
- 1856: Зігмунд Фрэйд, аўстрыйскі псіхіятр (пам. 23.9.1939)
- 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт (пам. 30.8.1929)
- 1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр (пам. 18.2.1979)
- 1906: Андрэ Вейль, французскі матэматык
- 1921: Эрых Фрыд, аўстрыйскі паэт, празаік, перекладчык і публіцыст (пам. 22.11.1988)
- 1933: Юрась Свірка, беларускі паэт (пам. 2010)
Памерлі
- 1475: Дзірк Баўтс, нідэрландскі жывапісец
- 1859: Аляксандр Гумбальт, нямецкі навуковец-энцыклапедыст, фізік, метэаролаг, географ, батанік, заолаг і падарожнік (нар. 14.9.1769)
- 1877: Юхан Людвіг Рунеберг, фінскі паэт (нар. 5.2.1804)
- 1904: Франц фон Ленбах, нямецкі мастак
- 1926: Казімір Сваяк, беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.2.1890)
- 1934: Мікалай Вяршынін, консул БНР у Чэхаславакіі (нар. 1878)
- 1949: Морыс Метэрлінк, бельгійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1911 году (нар. 29.8.1862)
- 1951: Элі Жазеф Картан, французскі матэматык
- 1952: Марыя Мантэсоры, італьянскі педагог
- 1992: Марлен Дзітрых, нямецкая кіназорка (нар. 27.12.1901)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·16 мая Катэгорыя·26 мая Катэгорыя·6 мая