6 жніўня
6 жніўня — дзвесце васемнаццаты (дзвесце дзевятнаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 966: Адальберт II Іўрэйскі стаў маркграфам Іўрэі. На гэтым пасту ён вядзе барацьбу за Атонам I за італьянскую карону.
- 1500: Маскоўскія войскі ўзялі Пуціўль у ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў.
- 1517: У Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу, «Псалтыр».
- 1623: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Штатлоне.
- 1806: Імператар Франц II адмовіўся ад германскай кароны — распушчана Свяшчэнная Рымская імперыя.
- 1940: Эстонія далучана да СССР.
- 1945: Бамбардзіроўка Хірасімы (Японія).
- 1961: Вывяржэнне вулкана на востраве Трыстан-да-Кунья
- 2014: Паўлам Севярынцам разам з Максімам Гацакам і Анатолем Шырвелем заснаваны хрысціянскі інфармацыйны партал «Крыніца.інфо».
Нарадзіліся
- 1594: Жэрар Дуфэ, фламандскі жывапісец
- 1715: Мацей Догель, вялікалітоўскі гісторык-археограф і правазнавец (пам. 24.2.1760)
- 1840: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар (пам. 22.8.1899)
- 1881: Аляксандр Флемінг, брытанскі бактэрыёлаг (пам. 11.3.1955)
- 1884: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец (пам. 20.10.1953)
- 1903: Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР (пам. 15.2.1967)
- 1911: Люсіль Бол, амерыканская актрыса
- 1928: Эндзі Уорхал, амерыканскі мастак (пам. 22.2.1987)
- 1934: Крыс Бонінгтан, брытанскі альпініст
- 1938: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар
- 1947: Махамад Наджыбула, палітычны і дзяржаўны дзеяч Афганістана
- 1957: Мікалай Пінігін, беларускі рэжысёр
- 1965: Алесь Пушкін, беларускі мастак
- 1983: Робін ван Персі, галандскі футбаліст
Памерлі
- 258: Сікст II, Папа Рымскі
- 523: Гармізд, Папа Рымскі
- 1195: Генрых Леў, манарх з дынастыі Вельфаў
- 1221: Дамінік дэ Гусман, заснавальнік Ордэну дамініканцаў, прылічаны да святых (нар. 1170)
- 1458: Калікст III, Папа Рымскі
- 1660: Дыега Веласкес, іспанскі жывапісец
- 1969: Тэадор Адорна, нямецкі філосаф
- 1973: Фульхенсіа Батыста, кіраўнік Кубы
- 1978: Павел VI, Папа Рымскі
- 1980: Марына Марыні, італьянскі мастак, скульптар
- 1998: Андрэ Вейль, французскі матэматык
- 2007: Атле Сельберг, нарвежскі матэматык
Святкуюць
- Аргенціна: Дзень дзіцяці
- Балівія: Дзень незалежнасці
- Беларусь: Дзень беларускага кнігадруку
- Ямайка: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·16 жніўня Катэгорыя·26 жніўня Катэгорыя·6 жніўня