1500
Падзеі
- 5 студзеня: Герцаг Людавіка Сфорца ізноў захапіў Мілан, але неўзабаве быў выгнаны французамі.
- 17 лютага: Бітва пры Гемінгштэце, дацкае войска не здолела захапіць сялянскую рэспубліку Дзітмаршэн.
- 22 красавіка: Партугальскі мараплавец Педрп Альварэс Кабрал афіцыйна адкрыў Бразілію, і заявіў аб правах Партугаліі на гэту краіну.
- 14 ліпеня: Адбылася бітва на рацэ Ведраш паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага.
- жнівень: Бітва пры Лепанта, асманскі флот Кемаля Рэіса перамог венецыянцаў, што прычынілася да захопу асманамі Мадона і Карона — “двух вачэй Рэспублікі”.
- 11 лістапада: Гранадскі дагавор, Людовік ХII і Фердынанд II дамовіліся пра падзел паміж сабой Неапалітанскага каралеўства.
- 16 лістапада: Пачатак валадарства Го-Кашыуабара, імператара японскага.
Нарадзіліся
- 24 лютага: Карл V, імператар свяшчэннарымскі
- 3 лістапада: Бенвенута Чэліні, італьянскі скульптар і ювелір
Памерлі
- 15 верасня: Джон Мортан, архібіскуп кентэрберыйскі
- 21 кастрычніка: Го-Цухімікада, імператар японскі
Катэгорыя·1500 Катэгорыя·1500-я Катэгорыя·XVI стагоддзе Катэгорыя·XV стагоддзе Катэгорыя·Гады Катэгорыя·Дзесяцігоддзі