4 сакавіка
4 сакавіка — шэсцьдзесят чацвёрты (шэсцьдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1386: Ягайла каранаваны польскай каралеўскай каронай як Уладзіслаў II.
- 1769: Астраном Шарль Месье ўключыў у свой каталог туманнасць Арыёна.
- 1837: Чыкага атрымаў статус горада.
- 1956: У Беластоку пачала выходзіць газета «Ніва».
- 1959: КА Піянер-4 наблізіўся да Месяца
Нарадзіліся
- 1188: Бланка Кастыльская, каралева Францыі
- 1394: Генрых Мараплавец, партугальскі інфант, арганізатар марскіх экспедыцый
- 1634: Казімір Лышчынскі, вялікалітоўскі філосаф
- 1678: Антоніа Вівальдзі, італьянскі кампазітар і скрыпач (пам. 1741)
- 1769: Мухамед Алі Егіпецкі, хедыў Егіпта
- 1778: Роберт Эмет, ірландскі нацыяналіст
- 1782: Казімір Ельскі, беларускі скульптар
- 1876: Асгрымур Ёнсан, ісландскі мастак (пам. 5.4.1958)
- 1890: Вінцук Адважны, беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст (пам. 26.12.1978)
- 1911: Васіль Стома, беларускі пісьменнік
- 1912: Афра Базальдэла, італьянскі мастак
- 1925: Поль Марыа, французскі кампазітар
- 1932: Рышард Капусцінскі, польскі пісьменнік і журналіст
- 1938: Кіта Лоранц, сербалужыцкі паэт, перакладчык.
- 1938: Леанід Трушко, беларускі акцёр
- 1954: Франсуа Фіён, французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч
- 1982: Андрэй Рыбакоў, беларускі цяжкаатлет
Памерлі
- 1193: Саладзін, арабскі султан, кіраўнік мусульманскага супраціўлення Трэцяму крыжоваму паходу, заснавальнік дынастыі Аюбідаў (нар. 1138)
- 1303: Даніл Аляксандравіч, першы ўдзельны князь Маскоўскі (нар. 1261)
- 1484: Казімір Казіміравіч, намеснік вялікага князя літоўскага, кананізаваны каталіцкай царквой (нар. 3.10.1458)
- 1615: Ханс фон Аахен, нямецкі мастак
- 1766: Жак Андрэ Жазеф Авед, французскі мастак
- 1812: Яўхім Храптовіч, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (нар. 4.1.1729)
- 1832: Жан-Франсуа Шампальён, французскі ўсходазнавец, заснавальнік егіпталогіі
- 1852: Мікалай Гогаль, рускі і ўкраінскі пісьменнік, драматург, паэт (нар. 20.3(1.4).1809)
- 1916: Франц Марк, нямецкі мастак
- 1941: Людвіг Квідэ, нямецкі філосаф, аўтар гістарычных прац, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 23.3.1858)
- 1948: Антанен Арто, французскі пісьменнік і акцёр
- 1952: Чарлз Скот Шэрынгтан, брытанскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932)
- 1974: Адольф Готліб, амерыканскі мастак
- 2001: Жан Базен, французскі мастак
- 2005: Карлас Шэрман, беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца (нар. 25.10.1934)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·14 сакавіка Катэгорыя·24 сакавіка Катэгорыя·4 сакавіка