2 мая
2 мая (2 траўня) — сто дваццаць другі (сто дваццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1335: Атон Вясёлы з дынастыі Габсбургаў атрымлівае ад імператара Людвіга IV Карынтыю і паўднёвую частку Ціроля ў якасці лена
- 1447: Вялікі князь Казімір Ягелончык выдаў Прывілей, які пашыраў правы баяраў і даў пачатак запрыгоньванню сялян у ВКЛ.
- 1808: У Мадрыдзе пачалося паўстанне супраць войска Напалеона.
- 1879: У Мадрыдзе створана Іспанская сацыялістычная працоўная партыя.
- 1889: Імператар Эфіопіі Менелік II падпісаў пагадненне аб дружбе з Італіяй і перадаў Эрытрэю пад італьянскі кантроль.
- 1945: Капітуляцыя берлінскага гарнізона.
- 1975: Пачаўся выпуск BMW E21.
- 2014: У выніку супрацьстаяння ў Адэсе знішчаны лагер прыхільнікаў федэралізаці Украіны, згарэў Дом прафсаюзаў, загінулі паводле афіцыйных звестак 42 чалавекі.
Нарадзіліся
- 1458: Леанора Авіская, каралева Партугаліі
- 1660: Алесандра Скарлаці, італьянскі кампазітар (пам. 24.10.1725)
- 1729: Кацярына II, расійская імператрыца
- 1802: Генрых Густаў Магнус, нямецкі фізік і хімік
- 1806: Шарль Глейр, швейцарскі мастак
- 1903: Бінг Кросбі, амерыканскі спявак і акцёр
- 1903: Бенджамін Спок, амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч (пам. 15.3.1998)
- 1911: Мірзо Турсун-задэ, таджыкскі паэт
- 1929: Джыгме Дорджы Вангчук, трэці кароль Бутана
- 1935: Луіс Суарэс Мірамонтэс, іспанскі футбаліст
- 1936: Норма Алеандра, аргенцінская актрыса
- 1939: Леанід Канеўскі, украінскі, расійскі і яўрэйскі акцёр
- 1946: Дэвід Сушэ, брытанскі акцёр
- 1949: Бары Купер, брытанскі сузыказнавец
- 1975: Дэвід Бекхэм, англійскі футбаліст
Памерлі
- 907: Барыс I, кіраўнік Балгарыі
- 1519: Леанарда да Вінчы, выдатны мастак, архітэктар, навуковец (нар. 15.4.1452)
- 1857: Альфрэд дэ Мюсэ, французскі паэт
- 1900: Іван Айвазоўскі, расійскі мастак-марыніст (нар. 29.7.1817)
- 1922: Ганна Місуна, беларускі, польскі, літоўскі, расійскі археолаг (нар. 12.11.1868)
- 1997: Валерый Шаблюк, беларускі гісторык (нар. 3.8.1953)
- 2011: Усама бін Ладэн, лідар ісламскай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» (нар. 1957)
- 2012: Брам Богарт, бельгійскі мастак
- 2015: Мая Плісецкая, савецкая і расійская артыстка балета, харэограф (нар. 20.11.1925)
Святкуюць
- Інданезія: Дзень адукацыі
- Іран: Дзень настаўніка
- Літва: Дзень маці
- М’янма: Дзень сялян
- Польшча: Дзень сцяга
Катэгорыя·12 мая Катэгорыя·22 мая Катэгорыя·2 мая