2 лістапада
2 лістапада — трыста шосты (трыста сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1914: Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі
- 1918: Прынята часовая канстытуцыя Літвы
- 1930: Хайле Селасіе I каранаваны як імператар Эфіопіі
- 1939: Вярхоўны Савет СССР прыняў закон пра далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і ўключэнне яе ў склад БССР
- 1946: Адбылося Чаткальскае землетрасенне — адно з самых магутных у Цэнтральнай Азіі.
- 2020: Здзейснены тэрарыстычны напад на сінагогу ў Вене.
Нарадзіліся
- 1699: Жан Батыст Шардэн, французскі жывапісец
- 1755: Марыя Антуанета, каралева Францыі
- 1836: Міхал Андрыёлі, беларускі і польскі ілюстратар і мастак, удзельнік паўстання 1863—1864 (пам. 23.8.1895)
- 1857: Жазеф Бабінскі, французскі ўрач
- 1869: Язэп Стаброўскі, вучоны-археолаг, краязнавец, філосаф і вынаходнік.
- 1906: Лукіна Вісконці, італьянскі кінарэжысёр
- 1906: Дзмітрый Бяляцкі, беларускі медык і навуковец, дзяржаўны дзеяч
- 1909: Максім Лужанін, беларускі пісьменнік, кінадраматург, перакладчык.
- 1913: Берт Ланкастэр, амерыканскі акцёр
- 1925: Мадэст Кушарт, каталонскі мастак
- 1930: Аляксандр Баршчэўскі, беларускі літаратуразнаўца, перакладчык і фалькларыст
- 1932: Мелвін Шварц, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988)
- 1974: Руслан Салей, беларускі хакеіст
- 1974: Сафія Полгар, венгерская шахматыстка, гросмайстар
Памерлі
- 1083: Мацільда Фландрская, каралева Англіі
- 1716: Энгельберт Кемпфер, нямецкі падарожнік і натураліст
- 1887: Ені Лінд, шведская оперная спявачка
- 1903: Адам Плуг, беларускі пісьменнік і журналіст (нар. 23.10.1823)
- 1959: Аляксандр Орса, беларускі педагог і грамадска-культурны дзеяч
- 1966: Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1936)
- 1975: П’ер Паала Пазаліні, італьянскі паэт, пісьменнік, кінарэжысёр (нар. 5.3.1922)
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·12 лістапада Катэгорыя·22 лістапада Катэгорыя·2 лістапада