18 чэрвеня
18 чэрвеня — сто шэсцьдзесят дзевяты (сто сямідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 618: Лі Юань узыйшоў на прастол імператара Кітая пад імём Гаацзу, заснаваўшы такім чынам дінастыю Тан
- 860: Варагі Аскольд і Дзір, якія знаходзіліся ў Кіеве, пачалі паход на Канстанцінопаль
- 1155: Фрыдрых I Барбароса быў каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1586: Гораду Нясвіжу нададзены герб
- 1767: Брытанская экспедыцыя на чале Сэмюэля Уоліса адкрыла востраў Таіці
- 1799: Армія Аляксандра Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае войска ў бітве на рацэ Трэбія
- 1812: Пачалася Англа-амерыканская вайна 1812-1814
- 1815: Армія Напалеона I пацярпела паразу ў бітве пры Ватэрлоа
- 1903: У Сан-Францыска стартаваў першы аўтапрабег цераз кантынент, яго ўдзельнікі праз тры месяцы фінішавалі ў Нью-Ёрку
- 1940: Шарль дэ Голь выступіў па радыё з заклікам да французскага народа працягваць змаганне з нацысцкімі захопнікамі
- 1959: Адбылася першая телевізійная перадача з Вялікабрытаніі ў ЗША
- 1981: Першы палёт амерыканскага ваеннага самалёта F-117 Nighthawk
- 1989: Заснаваны Ліцэй БДУ
- 1993: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй
- 2006: Казахстан вывеў на арбіту першы ўласны касмічны спадарожнік
Нарадзіліся
- 1294: Карл IV Прыгожы, кароль Францыі
- 1799: Уільям Ласел, брытанскі астраном
- 1806: Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў
- 1812: Іван Ганчароў, рускі пісьменнік
- 1889: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык (пам. 1940)
- 1911: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар (пам. 26.9.2002)
- 1942: Пол Макартні, англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак
- 1949: Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы (пам. 10.4.2010)
- 1950: Валянцін Акудовіч, беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык
- 1979: Аляксей Грышын, беларускі фрыстайліст
- 1986: Рычард Мэдэн, брытанскі акцёр
Памерлі
- 1037: Авіцэна, персідскі філосаф, урач, прыродазнавец, паэт (нар. 16.8.980)
- 1928: Руаль Амундсен, нарвежскі палярны падарожнік і даследчык (нар. 16.7.1872)
- 1934: Дзьюла Дзеркавіч, венгерскі мастак
- 1957: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст (нар. 29.2.1872)
- 1992: Мардэхай Ардон, ізраільскі мастак
- 2011: Алена Георгіеўна Бонэр, савецкі праваабаронца
- 2022: Яраслаў Іванавіч Клімуць, беларускі літаратуразнавец
Святкуюць
- Азербайджан: Дзень правоў чалавека
- Аргенціна: Дзень сцяга
- Егіпет: Дзень эвакуацыі. Сумяшчаецца са старажытнаегіпецкім святам Ніла
- Сейшэльскія астравы: Дзень Канстытуцыі
Катэгорыя·18 чэрвеня