6 лютага
6 лютага — трыццаць сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 1191: Папа Рымскі Клімент ІІІ зацвердзіў статут Тэўтонскага ордэна
- 1778: Францыя прызнае незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі
- 1788: Масачусетс стаў 6-м штатам, які ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША
- 1840: Паводле пагаднення Вайтангі Новая Зеландыя набывае статус калоніі Злучанага Каралеўства
- 1848: Выйшаў у свет «Маніфест Камуністычнай партыі» Карла Маркса
- 1886: Нямецкі хімік Клеменс Вінклер адкрыў германій — хімічны элемент з атамным нумарам 32
- 1891: У доме мінскага губернатара ўсталяваны першы ў горадзе тэлефон
- 1900: Рускі навуковец Аляксандр Папоў упершыню ў свеце перадаў па радыё сігнал бедства на моры
- 1921: Выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, яўрэйскай (ідыш), польскай і рускай мовам статус дзяржаўных у БССР
- 1922: Пачатак пантыфікату Пія ХІ, 259-га Папы Рымскага (да 1939)
- 2003: Кампанія БелСел пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-2000
Нарадзіліся
- 1665: Ганна, каралева брытанская
- 1772: Герхард фон Кюгельген, нямецкі мастак
- 1887: Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык (пам. 13.11.1942)
- 1898: Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык
- 1911: Рональд Рэйган, 40-ы прэзідэнт ЗША (пам. 5.6.2004)
- 1912: Ева Браўн, жонка Адольфа Гітлера
- 1914: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт
- 1928: Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак
- 1945: Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазітар
Памерлі
- 1597: Франчэска Патрыцы, італьянскі філосаф эпохі позняга Адраджэння (нар. 25.4.1529)
- 1740: Клімент ХІІ, Папа Рымскі (1730—1740) (нар. 7.4.1652)
- 1804: Джозеф Прыстлі, святар, хімік
- 1879: Фёдар Аляксеевіч Коні, рускі драматург, тэатральны крытык
- 1916: Рубэн Дарыа, лацінаамерыканскі паэт
- 1918: Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак (нар. 14.6.1862)
- 1923: Эдвард Эмерсан Барнард, амерыканскі астраном
- 1963: П’ера Манцоні, італьянскі мастак
- 1966: Віліс Лаціс, латышскі пісьменнік
- 1985: Джэймс Хедлі Чэйз, англійскі пісьменнік (нар. 24.12.1906)
Святкуюць
- Міжнародны дзень бармэна
- Міжнародны дзень нецярпімасці ў дачыненні да практыкі нанясення калецтва жаночым геніталіім
- Каліфорнія, ЗША: Дзень Рональда Рэйгана
- Новая Зеландыя: Дзень Вайтангі
- Таджыкістан: Дзень міліцыі
- Саамы — Міжнародны дзень саамаў
Катэгорыя·16 лютага Катэгорыя·26 лютага Катэгорыя·6 лютага