16 жніўня
16 жніўня — дзвесце дваццаць восьмы (дзвесце дваццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 965: Візантыя пад кіраўніцтвам Нікіфара II Фокі адваявала Тарсус.
- 1284: Філіп IV Прыгожы ажаніўся з Іаанай I Наварскай.
- 1634: Мсціславу нададзена магдэбургскае права і герб.
- 1924: Зацверджаны План Даўэса
- 1930: Створаны першы гукавы каляровы мультфільм.
- 1935: Першае дакументальна зацверджанае ўзыходжанне на гару Гунб’ёрн.
- 1941: У СССР апублікаваны загад, паводле яго чырвонаармейцы, якія здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.
- 1945: Падпісаны дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Польшчай.
- 1960: Абвешчана незалежнасць Рэспублікі Кіпр.
- 2020: Самы масавы пратэст у гісторыі Беларусі, «Марш за свабоду», на якім было каля 300 000 чалавек.
Нарадзіліся
- 1557: Агасціна Карачы, італьянскі мастак
- 1645: Жан дэ Лабруер, французскі пісьменнік
- 1759: Карл Фрэдэрык фон Брэда, шведскі мастак
- 1832: Вільгельм Вунт, нямецкі псіхолаг, фізіёлаг і філосаф (пам. 31.8.1920)
- 1874: Аляксандр Уласаў, беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар-выдавец газеты «Наша ніва», сенатар у Другой Рэчы Паспалітай (1922—1928) (пам. 11.3.1941)
- 1876: Іван Білібін, рускі графік і тэатральны мастак (пам. 7.2.1942)
- 1878: Дамінік Сямашка, польскі, беларускі і літоўскі палітычны дзеяч (пам. 27.11.1932)
- 1888: Т. Э. Лоўрэнс, брытанскі афіцэр і пісьменнік, адна з галоўных постацей Арабскага паўстання 1916 (пам. 19.5 1935)
- 1903: Мікола Абрамчык, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (пам. 25.5.1970)
- 1920: Чарлз Букоўскі, амерыканскі паэт і празаік (пам. 9.3.1994)
- 1934: П’ер Рышар, французскі кінаакцёр
- 1935: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнавец (пам. 21.11.2005)
- 1951: Умару Яр-Адуа, 13-ы прэзідэнт Нігерыі
- 1954: Джэймс Кэмеран, амерыканскі кінарэжысёр
- 1958: Мадонна, амерыканская спявачка і актрыса
Памерлі
- 1157: Раміра II Манах, кароль Арагонскі
- 1705: Якаб Бернулі, швейцарскі матэматык
- 1869: Альбіна Габрыэля Пузына, пісьменніца і мемуарыстка (нар. 24.9.1815)
- 1886: Рамакрышна, індыйскі філосаф і рэлігійны рэфарматар
- 1893: Жан Мартэн Шарко, французскі псіхіятр
- 1917: Вільгельм Моргнер, нямецкі мастак
- 1920: Аляксей Шахматаў, рускі філолаг і гісторык (нар. 5(17).6.1864)
- 1949: Маргарэт Мітчэл, амерыканская пісьменніца
- 1977: Элвіс Прэслі, амерыканскі спявак, кароль рок-н-ролу (нар. 8.1.1935)
- 1987: Андрэй Міронаў, савецкі акцёр (нар. 8.3.1941)
- 1997: Нусрат Фацех Алі Хан, пакістанскі спявак
- 2011: Андрэй Баюк, славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр
- 2015: Яакаў Бекенштэйн, ізраільскі фізік
Святкуюць
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·16 жніўня