25 верасня
25 верасня — дзвесце шэсцьдзесят восьмы (дзвесце шэсцьдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 275: Рымскі сенат абвясціў Марка Клаўдзія Тацыта імператарам.
- 1396: Адбылася бітва пад Нікопалем — апошняя, да XVI ст., спроба Заходняй Еўропы процістаяць турэцкай экспансіі.
- 1493: Хрыстафор Калумб распачаў другое падарожжа да берагоў Амерыкі.
- 1799: Войскі А. В. Суворава пераправіліся цераз Чортаў мост падчас Швейцарскага паходу.
- 1854: Пачалася абарона Севастопаля падчас Крымскай вайны (1853—1856).
- 1920: Заснаваны Віцебскі дзяржаўны станкаінструментальны каледж.
- 1921: У Празе пачалася Першая Усебеларуская канферэнцыя.
- 1924: Здарыўся напад на цягнік каля Лунінца, акт бальшавіцкіх дыверсантаў на тэрыторыі Польшчы.
- 1943: Савецкія войскі занялі Смаленск.
- 1956: Пачатак эксплуатацыі першага Трансатлантычнага тэлефоннага кабеля (TAT-1).
- 1971: У Брэсце пачаў працу мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць—герой».
- 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Харватыяй.
Нарадзіліся
- 1711: Цяньлун, кітайскі імператар
- 1765: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, кампазітар (пам. 15.10.1833)
- 1771: Мікалай Раеўскі, рускі военачальнік, герой бітвы пры Барадзіно (пам. 1829)
- 1875: Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (пам. 16.9.1940)
- 1887: Уільям Фолкнер, амерыканскі пісьменнік, празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 6.7.1962)
- 1902: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык (пам. 1942)
- 1903: Марк Ротка, амерыканскі мастак (пам. 25.2.1970)
- 1906: Дзмітрый Шастаковіч, савецкі кампазітар і грамадскі дзеяч
- 1913: Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік
- 1914: Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, адзін з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бельгіі, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (пам. 25.9.1984)
- 1938: Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі
- 1944: Майкл Дуглас, амерыканскі акцёр
Памерлі
- 1066: Гаральд III, кароль нарвежскі
- 1392: Сергій Раданежскі, рускі рэлігійны дзеяч, прылічаны да святых РПЦ
- 1534: Клімент VII, Папа Рымскі
- 1626: Лансэлот Эндрус, англіканскі біскуп і перакладчык Бібліі.
- 1777: Іаган Генрых Ламберт, нямецкі фізік і філосаф
- 1849: Іаган Штраус (бацька), аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор
- 1865: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1898: Габрыель дэ Мартылье, французскі археолаг
- 1949: Анры Шарль Манген, французскі мастак
- 1965: Міхась Маскалік, беларускі хадэцкі дзеяч, уніяцкі святар (нар. 18.3.1903)
- 1970: Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменнік
- 1983: Мар’ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (нар. 14.9.1904)
- 1984: Аўген Смаршчок, праваслаўны святар, адзін з ініцыятараў і арганізатараў БАПЦ у Бельгіі, старшыня Саюза Беларусаў у Бельгіі (нар. 25.9.1914)
Святкуюць
- Мазамбік, Дзень Узброеных Сіл.
Катэгорыя·25 верасня