3 чэрвеня
3 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 713: Візантыйскі імператар Філіпік быў звергнуты з улады і аслеплены
- 1863: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваннем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.
- 1907: Расійскі імператар распусціў I Дзяржаўную думу і зацвердзіў новы парадак выбараў.
- 1980: У выніку памылкі амерыканскага камп’ютара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША аб’яўлена ядзерная трывога.
- 1988: У газеце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці».
- 2006: Абвешчана незалежнасць Чарнагорыі.
- 2006: Выкраданне расійскіх дыпламатаў у Іраку.
Нарадзіліся
- 1537: Жуан Мануэл, іспанскі інфант
- 1540: Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі
- 1659: Пётр Апраксін, расійскі военачальнік, дыпламат
- 1804: Рычард Кобдэн, англійскі палітычны дзеяч
- 1819: Іаган Бартолд Ёнгкінд, нідэрландскі мастак
- 1865: Георг V, кароль Злучанага Каралеўства
- 1876: Мікалай Бурдэнка, адзін з заснавальнікаў савецкай нейрахірургіі, арганізатар ваенна-палявой хірургіі
- 1899: Дзьёрдзь фон Бекешы, амерыканскі фізік
- 1910: Палет Гадар, амерыканская актрыса
- 1923: Ігар Шафарэвіч, расійскі матэматык, філосаф, пісьменнік
- 1924: Торстэн Нільс Візел, шведскі нейрафізіёлаг
- 1926: Ален Гінзберг, амерыканскі паэт
- 1929: Вернер Арбер, швейцарскі генетык і мікрабіёлаг
- 1933: Іса ібн Салман аль-Халіфа, эмір Бахрэйна
- 1935: Васіль Зуёнак, беларускі паэт
- 1966: Ласла Андар, венгерскі палітык
- 1986: Рафаэль Надаль, іспанскі тэнісіст
Памерлі
- 1657: Уільям Гарвей, англійскі медык
- 1757: Ян Пашакоўскі, педагог і выдавец (нар. 1684)
- 1822: Рэнэ Жуст Гаюі, французскі мінералог
- 1875: Жорж Бізэ, французскі кампазітар
- 1899: Ёган Штраўс, сын, аўстрыйскі кампазітар, «Кароль вальса»
- 1924: Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменнік (нар. 3.7.1883)
- 1925: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном
- 1932: Рудольф Крэмлічка, чэшскі мастак
- 1963: Ян XXIII, Папа Рымскі
- 1964: Франс Эміль Сіланпяя, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
- 1987: Андрэс Сеговія, іспанскі гітарыст
- 1993: Юдзіф Арончык, беларуская актрыса
- 2010: Уладзімір Ігаравіч Арнольд, расійскі матэматык
- 2016: Махамед Алі, амерыканскі баксёр (нар. 17.1.1942)
- 2017: Генадзь Шутаў (нар. 18.6.1939), беларускі мастак-графік
Святкуюць
- Чарнагорыя: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·13 чэрвеня Катэгорыя·23 чэрвеня Катэгорыя·3 чэрвеня