26 лютага
26 лютага — пяцьдзясят сёмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 364: Пасля нечаканай смерці Іавіяна імператарам становіцца Валентыніян.
- 1554: Іспанскае войска было разбіта індзейцамі мапучы ў бітве пры Марыгуэнню (сучасн. Чылі).
- 1925: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Японіяй.
- 1932: У Мінску пачала выдавацца газета «Літаратура і мастацтва».
- 1936: Няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі.
- 1990: З тэрыторыі Чэхаславакіі пачаўся вывад савецкіх войск.
- 1991: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт.
- 1992: Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
- 2004: Сейм Латвіі прыняў закон аб далучэнні краіны да НАТА.
Нарадзіліся
- 1361: Вацлаў IV, кароль багемскі і «кароль рымлян»
- 1671: Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы, англійскі філосаф
- 1802: Віктор Гюго, французскі літаратар (пам. 22.5.1885)
- 1805: Аляксандр Здановіч, польскі гісторык, педагог, мемуарыст (пам. 29.5.1868)
- 1808: Анарэ Дамье, французскі мастак
- 1842: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном
- 1891: Павел Корчык (сапр. Язэп Лагіновіч), беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну (пам. 15.4.1940)
- 1893: Язэп Гайлевіч, каталіцкі святар, дзеяч беларускага руху ў Латвіі (пам. 18.10.1971)
- 1911: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч, педагог, культуролаг, пісьменнік і публіцыст (пам. 8.8.1977)
- 1911: Альбіна Асіповіч, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
- 1912: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік (пам. 6.8.1977)
- 1918: Пётр Машэраў, шматгадовы кіраўнік Беларускай ССР (пам. 4.10.1980)
- 1929: Георгій Колас, беларускі літаратар
- 1930: Клод Пірон, швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, прапагандыст эсперанта, пісьменнік
- 1937: Эдуарда Ароё, іспанскі мастак
- 1938: Аляксандр Праханаў, рускі пісьменнік
- 1940: Уітні Сміт, амерыканскі вексіколаг
- 1954: Сціна Экблад, актрыса
Памерлі
- 212: Луцый Публій Септымій Гета, рымскі імператар
- 1266: Манфрэд, кароль сіцылійскі (нар. 1231)
- 1906: Іван Пуліхаў, рэвалюцыянер-тэрарыст (нар. 5.9.1879)
- 1931: Ота Валах, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1943: Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар (нар. 20.5.1884)
- 1965: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар (нар. 8.8.1882)
- 1971: Фернандэль, французскі акцёр
- 1978: Марыя Бах, аўстрыйская скрыпачка і мастачка
- 1994: Георгій Гурыновіч, беларускі фізік
- 1998: Тэадор Уільям Шульц, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979)
- 2016: Эры Клас, эстонскі дырыжор
Святкуюць
- Кувейт — Дзень вызвалення
Катэгорыя·26 лютага