12 ліпеня
12 ліпеня — сто дзевяноста трэці (сто дзевяноста чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 927: Каралі брытанскіх каралеўстваў прызналі валадарства Этэльстана, які стаў першым каралём Англіі, а гэта дата лічыцца датай заснавання Каралеўства Англія.
- 1276: Адрыян V абраны Папам Рымскім (пам. 18.8.1276).
- 1908: У Празе пачаўся 1-ы Славянскі з’езд.
- 1920: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.
- 1943: Пачатак Арлоўскай наступальнай аперацыі савецкіх войск (кодавая назва «Кутузаў»). Адбылася танкавая бітва пад Прохараўкай.
- 1979: Абвешчана незалежнасць астравоў Гілберта ад Вялікабрытаніі, у гэтым жа годзе новая краіна атрымала назву Кірыбаці.
- 1990: Уначы на 13.7. была падпалена і згарэла царква Праабражэння Гасподняга на гары Грабарцы, святое месца для праваслаўных Польшчы.
- 2006: Пачатак ізраільска-ліванскай вайны.
Нарадзіліся
- 100 да н.э.: Юлій Цэзар, рымскі дыктатар
- 1394: Асікага Ёсіноры, 6-ы сёгун сёгуната Мурамаці
- 1813: Клод Бернар, французскі медык
- 1824: Эжэн Будэн, французскі мастак
- 1884: Амедэо Мадыльяні, італьянскі мастак
- 1895: Рычард Бакмінстэр Фулер, амерыканскі архітэктар, дызайнер, інжынер і вынаходнік (пам. 1.7.1983)
- 1904: Пабла Неруда, чылійскі паэт
- 1916: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык
- 1921: Брам Богарт, бельгійскі мастак
- 1923: Пол Джэнкінс (мастак)
- 1932: Ясутомі Нісідзука, японскі біяхімік
- 1946: Валянціна Талкунова, савецкая і расійская спявачка (пам. 22.3.2010)
- 1976: Андрэй Міхневіч, беларускі лёгкаатлет
Памерлі
- 1441: Асікага Ёсіноры, 6-ы сёгун сёгуната Мурамаці
- 1536: Эразм Ратэрдамскі, нідэрландскі пісьменнік і філосаф
- 1682: Жан Пікар, французскі астраном
- 1804: Аляксандр Гамільтан, 1-ы міністр фінансаў ЗША
- 1843: Ігнат Даніловіч, даследчык гісторыі ВКЛ
- 1922: Джон Морсбі, брытанскі контр-адмірал, даследчык
- 1967: Ота Нагель, нямецкі мастак
Святкуюць
- Дзень Святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, заканчэнне Пятрова паста.
- Сусветны дзень бортправадніка
- Аўстралія: Дзень абарыгенаў
- Данія: Дзень фіёрда
- Кірыбаці: Дзень незалежнасці
- Расія: Дзень фатографа
- Сан-Тамэ і Прынсіпі: Дзень незалежнасці
Катэгорыя·12 ліпеня