14 кастрычніка
14 кастрычніка — дзвесце восемдзесят сёмы (дзвесце восемдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 1066: Адбылася бітва пры Гастынгсе — першая і апошняя значная спроба процістаяння нармандскаму заваяванню Англіі.
- 1468: Кароль Францыі Людовік XI і герцаг Бургундыі Карл Смелы заключаюць у Пероне дагавор аб французскіх валоданнях у Фландрыі.
- 1773: У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
- 1809: Падпісаны Шонбрунскі мірны дагавор.
- 1877: Пачалася Аўліяр-Аладжынская бітва ў час руска-турэцкай вайны (1877—1878) — руская армія перамагла турэцкую і адкрыла сабе шлях у Анатолію.
- 1915: Балгарыя абвясціла вайну Сербіі і ўступіла ў Першую Сусветную вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі.
- 1926: Выйшла першае выданне першай кнігі Алана Мілна пра мядведзіка Віні-Пуха.
- 1962: Самалёт-разведчык ВПС ЗША выявіў на Кубе савецкія ракеты, пачаўся Карыбскі крызіс.
- 1964: Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.
- 1999: Створаны заказнік Выдрыца
Нарадзіліся
- 1257: Пшэмысл II, кароль Польшчы
- 1542: Акбар Вялікі, індыйскі імператар (пам. 17.10.1605)
- 1797: Фелікс Луі Жак Дзюбан, французскі архітэктар-рэстаўратар
- 1838: Міхаіл Васілевіч Радзевіч, беларускі і расійскі публіцыст, крытык, педагог, этнограф (пам. 1919).
- 1864: Стэфан Жэромскі, польскі пісьменнік
- 1882: Эйман дэ Валера, ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1890: Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр, 34-ы прэзідэнт ЗША
- 1893: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса
- 1899: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» (пам. 10.10.1938)
- 1903: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 24.10.1953)
- 1924: Леа Закс, ізраільскі малекулярны біёлаг
- 1927: Роджэр Мур, англійскі акцёр
- 1928: Арнфін Бергман, нарвежскі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён
- 1929: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык (пам. 2006)
- 1939: Ральф Лорэн, легенда моды, паходзіць з беларускіх яўрэяў
- 1946: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык
- 1971: Юркі Катайнен, прэм’ер-міністр Фінляндыі
- 1973: Анжаліка Борыс, польскі грамадскі дзеяч Беларусі
- 1978: Пол Хантэр, англійскі гулец у снукер
- 1980: Бен Уіша, брытанскі акцёр
Памерлі
- 1688: Іахім фон Зандрарт, нямецкі жывапісец
- 1817: Фёдар Ушакоў, расійскі флатаводзец, праваслаўны святы
- 1857: Юхан Крысціян Клаўсен Даль, нарвежскі мастак
- 1977: Бінг Кросбі, амерыканскі спявак і акцёр
- 2004: Іван Шамякін, беларускі пісьменнік
- 2013: Аляксандр Саладкоў, беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі
- 2015: Мацьё Керэку, прэзідэнт Беніна
Святкуюць
- Беларусь, Дзень маці.
- Грузія, Мцхетоба.
- Украіна, Дзень абаронцы Украіны.
Катэгорыя·14 кастрычніка