28 кастрычніка
28 кастрычніка — трыста першы (трыста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 306: Максенцый абвешчаны рымскім імператарам.
- 312: Адбылася бітва ля Мульвійскага моста, дзе сустрэліся арміі Канстанціна і Максенцыя. Канстанцін перамог, Максенцый патануў у Тыбры.
- 1523: У Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».
- 1886: Адбылося афіцыйнае адкрыццё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.
- 1925: Створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
- 1939: У Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР (сконч. 30.10.1939).
- 1945: У Мінску закладзены парк Перамогі.
- 1999: Заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.
Нарадзіліся
- 1017: Генрых III Чорны, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (пам. 5.10.1056)
- 1751: Дзмітрый Бартнянскі, рускі кампазітар (пам. 10.10.1825)
- 1793: Сіманас Даўкантас, літоўскі гісторык (пам. 6.12.1864)
- 1804: П’ер Франсуа Ферхюльст, бельгійскі матэматык (пам. 15.2.1849)
- 1884: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра (пам. 20.10.1942)
- 1903: Іўлін Во, англійскі пісьменнік (пам. 10.4.1966)
- 1903: Антоніа Кальдэрара, італьянскі мастак
- 1904: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык (пам. 11.8.1954)
- 1912: Рычард Дол, брытанскі фізіёлаг
- 1922: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік
- 1930: Раймунд Гірке, нямецкі мастак
- 1955: Біл Гейтс, заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft
- 1956: Махмуд Ахмадзінежад, іранскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- 1967: Джулія Робертс, амерыканская актрыса
Памерлі
- 312: Максенцый, рымскі імператар
- 1412: Маргарыта I Дацкая, каралева Даніі
- 1704: Джон Лок, брытанскі педагог і філосаф (нар. 29.8.1632)
- 1740: Ганна Іванаўна, імператрыца расійская
- 1856: Іаган Петэр Крафт, нямецкі і аўстрыйскі мастак
- 1987: Андрэ Масон, французскі жывапісец
- 1993: Юрый Лотман, савецкі літаразнавец
- 2002: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог (нар. 9.5.1941)
- 2013: Ламберт Марыя Вінтэрсбергер, нямецкі мастак
- 2014: Майкл Сата, прэзідэнт Замбіі
Святкуюць
- Міжнародны дзень анімацыі
- Грэцыя, Дзень Охі
- Расія, Дзень армейскай авіяцыі (Дзень ваеннага лётчыка)
- Украіна, Дзень вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў
Катэгорыя·28 кастрычніка