1387
Падзеі
- 20 лютага: кароль польскі і вял. кн. літоўскі Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне
- 22 лютага: кароль польскі і вял. кн. літоўскі Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне
- 22 сакавіка: выданне каралём польскім і вялікім князем літоўскім Ягайлам прывілея, згодна з якім якім гораду Вільні (у цяперашні час — Вільнюс) было першым сярод гарадоў Вялікага Княства Літоўскага падаравана магдэбургскае права.
- 28 кастрычніка: першая згадка г. Бабруйска. У грамаце вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Ягайлы ад 28 кастрычніка 1387 года, было першае пісьмовае згадванне пра горад, згодна з якім манарх узнагародзіў свайго брата Скіргайлу, перадаўшы яму ў валоданне Бабруйск.
Нарадзіліся
- Янаш Хуньядзі, венгерскі ваенны і палітычны дзеяч (пам. 11.8.1456)
- 9 жніўня або 16 верасня: Генрых V, кароль англійскі
Памерлі
- Олаф Хокансан, кароль Даніі (нар. у 1370)
- 16 студзеня: Лізавета Баснійская, рэгент Венгерскага каралеўства (нар. у 1340)
Катэгорыя·1380-я Катэгорыя·1387 Катэгорыя·Гады