12 мая
12 мая (12 траўня) — сто трыццаць другі (сто трыццаць трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 254: Стэфан I быў абраны Папам Рымскім.
- 996: У Кіеве асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
- 1057: Кніжнік Рыгор скончыў працу над «Астраміравым Евангеллем», адным з найстаражытнейшых помнікаў пісьменнасці Русі.
- 1237: Ордэн мечаносцаў паводле булы Папы Рымскага Рыгора IX аб’яднаўся з Тэўтонскім ордэнам.
- 1364: Па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага ў Кракаве заснаваны Ягелонскі ўніверсітэт.
- 1551: У Ліме адкрыты ўніверсітэт Сан-Маркас — першы ўніверсітэт у Амерыцы.
- 1881: Туніс становіцца французскім пратэктаратам.
- 1924: Пачалася 1-я Усебеларуская нарада архівістаў (завяршылася 15.5).
- 1968: Пры эвакуацыі бежанцаў здарылася авіяцыйная катастрофа C-130 у Кхамдыку (Паўднёвы В’етнам).
Нарадзіліся
- 1496: Густаў I Ваза, кароль шведскі (пам. 29.9.1560)
- 1606: Іахім фон Зандрарт, нямецкі жывапісец
- 1670: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 1.2.1733)
- 1753: Джавані Батыста Віёці, італьянскі скрыпач (пам. 3.3.1824)
- 1812: Эдвард Лір, англійскі мастак і паэт (пам. 29.1.1888)
- 1820: Флорэнс Найцінгейл, сястра міласэрнасці і грамадскі дзеяч Вялікабрытаніі (пам. 13.8.1910)
- 1842: Жуль Маснэ, французскі кампазітар
- 1899: Марыс Карэм, бельгійскі паэт
- 1904: Віліс Лаціс, латышскі пісьменнік (пам. 6.2.1966)
- 1907: Кэтрын Хепбёрн, кінаактрыса (пам. 29.6.2003)
- 1909: Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец (пам. 14.2.1984)
- 1910: Дораці Кроўфут-Ходжкін, англійскі біяхімік (пам. 29.7.1994)
- 1921: Іозеф Бойс, нямецкі мастак (пам. 23.1.1986)
- 1933: Андрэй Вазнясенскі, расійскі паэт (пам. 1.6. 2010)
- 1947: Майкл Грант Ігнацьеў, канадскі гісторык і палітык
Памерлі
- 1012: Сергій IV, Папа Рымскі
- 1182: Вальдэмар I Вялікі, кароль дацкі (нар. 14.1.1131)
- 1700: Джон Драйдэн, англійскі паэт
- 1792: Шарль-Сімон Фавар, французскі лібрэтыст
- 1842: Валянцін Ваньковіч, беларускі мастак (нар. 14.2.1800)
- 1884: Бедржых Сметана, чэшскі кампазітар, піяніст і дырыжор (нар. 2.3.1824)
- 1925: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхканцлер Веймарскай рэспублікі
- 1935: Юзаф Пілсудскі, кіраўнік Другой Рэчы Паспалітай, маршал (нар. 5.12.1867)
- 1936: Луі Каміль Маяр, французскі вучоны, урач
- 1953: Фрыц Макензен, нямецкі мастак
- 1981: ХАП Грысхабер, нямецкі мастак
- 1985: Жан Дзюбюфэ, французскі мастак і скульптар
Святкуюць
- Міжнародны дзень медыцынскай сястры
- Грузія, Дзень Святога апостала Андрэя Першазваннага.
Катэгорыя·12 мая