wd wp Пошук:

30 лютага

Шведскі каляндар на люты 1712 года

30 лютага — каляндарная дата. Паводле Грыгарыянскага календара у лютым 28 дзён (у высакосным годзе — 29), але 3 разы ў лютым было 30 дзён (два з іх — як верагодна).

30 лютага 1712 года ў Швецыі

У 1699 годзе ў Шведскім каралеўстве, куды уваходзіла і Фінляндыя, вырашылі перайсці з Юліянскага календара на Грыгарыянскі. Але шведы не сталі ссоўваць каляндар на 11 накапіўшыхся да таго часу дзён, а вырашылі рабіць пераход паступова, прапускаючы высакосныя гады на працягу 40 гадоў, т.б. усе гэтыя гады пасля 28 лютага павінна было ісці 1 сакавіка і кожныя 4 гады яны б на адзін дзень набліжаліся да грыгарыянскага календара. Такім чынам, 1700 год быў невысакосным у Швецыі. Але, нягледзячы на прыняты план, 1704 і 1708 гады былі высакоснымі. З-за гэтага на працягу 11 гадоў шведскі каляндар апярэджваў на адзін дзень юліянскі каляндар і адставаў на дзесяць дзён ад грыгарыянскага. У 1711 годзе кароль Карл XII вырашыў адмовіцца ад рэформы і вярнуцца да юліянскага календара. Дзеля гэтага ў 1712 годзе да лютага дадалі два дні і, такім чынам, у Швецыі ў 1712 годзе было 30 лютага. Канечна Швецыя перайшла на Грыгарыянскі каляндар у 1753 годзе звычайным для ўсіх краін чынам — дзень, які ішоў за 17 лютага, аб’явілі 1 сакавіка.

30 лютага ў 1930 і 1931 гадах у СССР

У 1929 годзе ў СССР прапаноўвалася ўвесці савецкі рэвалюцыйны каляндар, дзе кожны тыдзень меў бы пяць дзён (пяцідзёнкі) і кожны месяц працягваўся б 30 дзён ці роўна 6 тыдняў. Пакінутыя 5 ці 6 дзён рабіліся б «бязмесячнымі канікуламі»[1].

Многія крыніцы сцвярджаюць, што прапанову прынялі, і ў СССР у двух гадах было 30-га лютага. Але на праўдзе прынялі толькі прапанову ўвядзення пяцідзёнак пры захаванні традыцыйных тыдняў.

У Старажытным Рыме

Навуковец XIII ст. Сакрабоска сцвярджаў, што люты ў Юліянскім календары меў 30 дзён з 44 да н.э. да 8 года н.э., калі імператар Аўгуст скараціў люты на адзін дзень, каб дадаць яго да жніўня (месяца, які ў Рымскай імперыі быў названы ў яго гонар), бо месяц названы ў гонар яго папярэдніка Юлія Цэзара меў на адзін дзень болей. Але няма ніякіх гістарычных доказаў, што гэта было менавіта так, і ёсць верагоднасць, што гэта міф, хаця і вельмі стары.

Дапушчэнне

30 лютага 3328 года

Паводле розных СМІ, калі да 3328 года будзе існаваць чалавецтва і Грыгарыянскі каляндар, то за 3328 гадоў новай эры набярэцца памылка ў адзін дзень і можа быць прынята рашэнне зрабіць ў гэтым высакосным годзе 367 дзён. Верагодна, (паводле сучасных метадаў падліку, калі дні да іншых месяцаў не дадаюцца), гэта будзе зноў 30 лютага[2][3][4].

Паводле іншых дадзеных, памылка, якая набярэцца за 4000 гадоў, дадатная, гэта значыць, дзень трэба забіраць, а не дадаваць[5].

Калі прыняць працягласць трапічнага года роўнай 365,24219 сутак, то дадатная памылка памерам у адзін дзень набярэцца за 3225,806 гадоў. Калі прапускаць высакосны год у кожным 3200-м годзе, то памылка стане адмоўнай (у сярэднім −0,2160 секунд у год) і адзін раз за 400000 гадоў можа з’явіцца неабходнасць у 30-м лютага. Але малаверагодна, што за такі вялікі прамежак часу працягласць трапічнага года застанецца нязменнай.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Александр Лебедев: Откуда у «Нашей эры» ноги растут: о попытках упразднить Бога за ненадобностью
  2. Якутенко И. «Странный день календаря». Лента.ру, 29 лютага 2008
  3. Евсеев С. «Этот редкий зимний день» Архівавана 4 сакавіка 2016.. Газета «Ульяновск сегодня», 28 лютага 2009
  4. Парадоксы 30 февраля Архівавана 26 студзеня 2021.
  5. Каляндар — RIN.RU

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:


Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» časaźlik.viedy.be