411 да н.э.
Падзеі
- Пераварот Чатырохсот у Афінах на чале з Антыфонтам, Пісандрам і Фрыніхам. Вярхоўная ўлада была ўручаная Савету Чатырохсот. Агіс выступіў з Дэкелеі да Афінаў, але быў адбіты. Фрыніх забіты, улада перайшла да групоўкі Ферамена. Параза пры Эрэтрыі сабранага алігархамі флоту і паўстанне супраць Афінаў на Эўбеі.
- Арыстафан напісаў камедыю Лісістрата.
- Да гэтага года апісаныя падзеі Пелапанескай вайны Фукідыда.
- Алківіяд, камандуючы войскамі афінянаў, атрымаў марскую перамогу пад Абідас.
- Міндар, камандуючы 86 суднамі, захапіў важныя грэчаскія пазіцыі ў Гелеспонце.
Нарадзіліся
- Тымалеонт, старажытнагрэчаскі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Памерлі
- Антыфонт з Афінаў — старажытнагрэчаскі філосаф-сафіст.
- Гіпербал — правадыр афінскага народа падчас Пелапанескай вайны.
- Еўпалід — старажытнагрэчаскі драматург, аўтар камедый у старажытнаатычным стылі.
Катэгорыя·410-я да н.э. Катэгорыя·411 да н.э. Катэгорыя·Гады